Затрыманы 27-гадовы кладаўшчык сталічнай інтэрнэт-крамы на працягу двух месяцаў выкрадаў таварна-матэрыяльныя каштоўнасці арганізацыі, інфармуе [1] Telegram-канал «Міліцыя Мінска».
Паводле звестак міліцыі, з чэрвеня па жнівень бягучага года ў працоўныя змены мужчына хаваў выкрадзены тавар у шафцы для адзення, а затым выносіў дадому. Здабытую такім чынам тэхніку мінчук прадаваў трэцім асобам, а атрыманыя грошы выдаткоўваў. Сума шкоды склала каля 25 тыс. рублёў.
У поле зроку праваахоўнікаў затрыманы раней не трапляў. Следчыя далі прававую ацэнку яго дзеянням і распачалі крымінальную справу па факце крадзяжу.
Прэв'ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://t.me/police_minsk/1436
[2] https://zviazda.by/be/tags/milicyya-minska
[3] https://zviazda.by/be/tags/internet-krama
[4] https://zviazda.by/be/tags/kradzezh