Хто стаў на шлях экстрэмізму не спыніцца ні перад чым. Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка, перадае [3] БелТА.
«Не магу не закрануць рэзанансную падзею, якая адбылася ўчора ў Мінску і, безумоўна, узрушыла ўсю краіну. У ходзе правядзення спецыяльных мерапрыемстваў па барацьбе з экстрэмізмам і тэрарызмам загінуў супрацоўнік спецпадраздзялення КДБ, адданны воінскай прысязе і службоваму абавязку. Гэта вялікая трагедыя для сям’і, якая страціла мужа, бацьку, карміцеля, для калег па службе, якія страцілі баявога таварыша. Мы смуткуем разам з роднымі і блізкімі», — сказаў Раман Галоўчанка.
Ён падкрэсліў, што са здарэння трэба зрабіць высновы. «Тыя, хто стаў на шлях экстрэмізму, не спыняцца ні перад чым. І аб гэтым нас папярэджваў кіраўнік дзяржавы 30 ліпеня на сустрэчы з актывам краіны. Тады ён сказаў, што дэструктыўныя сілы ўзялі на ўзбраенне тактыку змоў, спроб тэрактаў, куратары якіх знаходзяцца за мяжой. Таму ў якасці адной з найважнейшых мер па ажыццяўленні бяспекі ў цяперашніх умовах Прэзідэнт абазначыў умацаванне дысцыпліны на ўсіх узроўнях і ва ўсіх сферах дзейнасці. Гэта ў роўнай ступені датычыцца не толькі выканальніцкай, але і вытворчай і тэхналагічнай дысцыпліны», — адзначыў прэм’ер-міністр.
Савет Міністраў выказвае шчырыя спачуванні родным і блізкім супрацоўніка Камітэта дзяржаўнай бяспекі, які загінуў пры выкананні службовых абавязкаў.-
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/urad
[3] https://blr.belta.by/society/view/galouchanka-hto-stau-na-shljah-ekstremizmu-ne-spynitstsa-ni-perad-chym-104648-2021/
[4] https://zviazda.by/be/tags/raman-galouchanka
[5] https://zviazda.by/be/tags/savet-ministrau
[6] https://zviazda.by/be/tags/spachuvanne