Аб гэтым паведаміў на брыфінгу часовы павераны ў справах Узбекістана ў Беларусі Рахматула Назараў.
Выбары прэзідэнта Узбекістана пройдуць 24 кастрычніка. 23 ліпеня стартавала выбарчая кампанія. Усе пяць палітычных партый, якія афіцыйна дзейнічаюць у краіне, — Экалагічная, Дэмакратычная «Мілій цікланіш» («Нацыянальнае адраджэнне»), Ліберальна-дэмакратычная, Народна-дэмакратычная (НДПУ) і Сацыял-дэмакратычная «Адалат» («Справядлівасць») — зарэгістравалі ў ЦВК сваіх кандыдатаў. Сярод іх — дзеючы прэзідэнт Шаўкат Мірзіёеў, які, да слова, выйграў мінулыя выбары ў 2016 годзе з вялікім адрывам ад палітычных супернікаў. Агітацыйная перадвыбарчая кампанія кандыдатаў пачалася 20 верасня.
«Узбекістан накіроўваў праз МЗС запрашэнне ў беларускі ЦВК больш за месяц таму, адправіць назіральнікаў да нас на выбары. Мяркуецца, што з боку Беларусі будзе пяць чалавек », — заўважыў Рахматула Назараў.
Усяго ў 37 краінах свету створана 54 выбарчых участка пры дыпламатычных і іншых прадстаўніцтвах Узбекістана за мяжой. У гэтым годзе выбары ўпершыню праводзяцца ў першую нядзелю трэцяй дэкады кастрычніка.
Грамадзяне Узбекістана змогуць аддаць свой голас у пасольстве Узбекістана ў Беларусі. Таксама будуць арганізаваныя мабільныя ўрны па ўсёй рэспубліцы. «На сённяшні дзень у Беларусі навучаецца шмат нашых студэнтаў, таму будуць арганізаваны мабільныя урны, дзе можна аддаць свой голас. Плануем ахапіць усе рэгіёны рэспублікі, пачнем з Гомельскай вобласці, а потым працягнем у Наваполацку, дзе навучаецца больш за 100 студэнтаў з Узбекістана », — адзначыў Рахматула Назараў.
Пётр ДУНЬКО
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/pyotr-dunko
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/tags/cvk
[4] https://zviazda.by/be/tags/uzbekistan
[5] https://zviazda.by/be/tags/belarus