Сенатары на пасяджэнні шостай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу сёмага склікання адобрылі законапраект «Аб змяненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь», перадае [3] БелТА.
«Ініцыятыва аб унясенні змяненняў была выказана ў звароце дэпутацкага корпуса да кіраўніка дзяржавы аб неабходнасці ўнясення змяненняў у дзеючую рэдакцыю Канстытуцыі аб увядзенні адзінага дня галасавання. Гэта ініцыятыва з’явілася ў выніку правядзення дыялогавых пляцовак, зваротаў у грамадскія прыёмныя грамадзян, пісьмовых зваротаў», — сказаў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Сяргей Сівец.
Паводле яго слоў, увядзенне адзінага дня галасавання зручна для выбаршчыкаў і выгадна для дзяржавы з фінансавага пункту гледжання. «Паколькі любая электаральная кампанія затратная па сваёй сутнасці, — адзначыў сенатар. — Прэзідэнт падтрымаў ініцыятыву дэпутацкага корпуса, фармалізацыя гэтай ініцыятывы адбылася ў рамках вясенняй сесіі. 25 чэрвеня быў прыняты праект закона аб унясенні змяненняў у Канстытуцыю, у адпаведнасці з якімі ўводзіўся адзіны дзень галасавання і адпаведна прадаўжаліся паўнамоцтвы дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў да правядзення выбараў у Нацыянальны сход восьмага склікання. Інакш кажучы, гэта канец 2023 года».
Сяргей Сівец падкрэсліў, згодна з патрабаваннямі дзеючай нормы арт. 139 Канстытуцыі неабходны двухразовы разгляд праектаў змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю з прамежкам не менш як 3 месяцы паміж разглядамі. Гэта дало магчымасць парламентарыям яшчэ раз дасканала разгледзець прапанаваныя навацыі і абмеркаваць іх у час сустрэч з грамадзянамі. Сенатар у час сустрэч у працоўных калектывах акцэнтаваў увагу на гэтай навацыі. «І я не знайшоў ніводнага голасу супраць з боку грамадзян, ніводнага пярэчання, — сказаў ён. — Гэты інстытут успрыняты грамадствам і пойдзе на карысць развіццю грамадства і дзяржавы».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/parlament
[3] https://www.belta.by/society/view/senatory-odobrili-zakonoproekt-ob-izmenenii-konstitutsii-belarusi-462779-2021/
[4] https://zviazda.by/be/tags/kanstytucyya
[5] https://zviazda.by/be/tags/savet-respubliki
[6] https://zviazda.by/be/tags/palata-pradstaunikou