Інцыдэнт адбыўся паміж 38-гадавым мужчынам І 14-гадовай школьніцай. У міліцыю паступіла паведамленне з абласной бальніцы, што ды іх брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі была дастаўлена непаўнагадовая з выцятай ранай лёвай надбрыўнай вобласці.
Па папярэдніх даных, школьніца з двума аднакласніцамі ўвечары седзяла паблізу прыпынку па вуліцы Леніна. Як паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама, да падлеткаў падышоў мужчына і папрасіў грошай, але атрымаў адмову. Праз некаторы час невядомы зноў звярнуўся да школьніц, спрабуючы завесці размову. Адна з дзяўчынак узяла мабільны тэлефон і ўключыла відэазапіс. Калі мужчына заўважыў гэта, ён запатрабаваў спыніць здымкі і выдаліць відэа, а пасля ўдарыў падлетка па галаве. Праваахоўнікам школьніца распавяла, што ўключыла відэазапіс, таму што мужчына быў моцна п’яным і выклікаў недавер.
Характэрна, што здарэнне адбылося у цэнтры горада на ажыўленай вуліцы. Супрацоўнікі Кастрычніцкага РАУС Віцебска высветлілі асобу мужчыны. Ім аказаўся мясцовы жыхар, раней неаднаразова судзімы. Зламыснік затрыманы, распачата крымінальная справа.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/incydent
[2] https://zviazda.by/be/tags/vicebsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/rana
[4] https://zviazda.by/be/tags/kryminalnaya-sprava