Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белмытсэрвіс» заняло першае месца ў рэнкінгу перавозчыкаў Беларусі. Кампанія прызнана найлепшай па выніках даследавання на беларускім рынку перавозчыкаў.
Аналіз праводзіўся па 5 крытэрыях: надзейнасць кампаніі, маштаб дзейнасці, якасць аўтатранспартнага парку, камунікацыі з кліентамі і пералік паслуг. Усе паказчыкі ацэньваліся па шкале ад 0 да 100 з ужываннем метадаў нармалізацыі дадзеных. Пасля балы паказчыкаў сумаваліся з ужываннем вагавых каэфіцыентаў для вызначэння балаў груп паказчыкаў, якія затым узважваюць для атрымання выніковага бала рэнкінгу.
Даследаванне праведзена рэйтынгавым агенцтвам BIK Ratings. Агенцтва акрэдытавана Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь.
Першая пазіцыя ў рэнкінгу «Топ перавозчыкаў Беларусі» сведчыць аб эфектыўнай рабоце РУП «Белмытсэрвіс» па развіцці новых напрамкаў дзейнасці, пашырэнні ўласнага аўтапарка, паляпшэнні якасці і павелічэнні колькасці аказваемых паслуг.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/rup-belmytservis
[3] https://zviazda.by/be/tags/top-peravozchykau-belarusi
[4] https://zviazda.by/be/tags/renking
[5] https://zviazda.by/be/tags/nacyyanalny-bank-respubliki-belarus