У асобным аднапавярховым будынку кіслароднай станцыі на тэрыторыі Гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі на вул. Лейтэнанта Кіжаватава, 58 к. 5, адбылося ўзгаранне камутацыйнага блока падачы кіслароду, паведамляе [1] Telegram-канал «Мінск.Афіцыйна».
Здарэнне адбылося 14 кастрычніка каля 5:00. Узгаранне ліквідавана супрацоўнікамі МНС, ніхто не пацярпеў.
У выніку агнём пашкоджана запорная арматура. Падача кіслароду ў аддзялення бальніцы была пераключаная на рэзервовую сістэму. Прычына пажару высвятляецца.
У цяперашні час сістэма медыцынскага газазабеспячэння ва ўстанове аховы здароўя працуе ў штатным рэжыме.
Прэв’ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://t.me/minskiygorispolkom/1674
[2] https://zviazda.by/be/tags/mns
[3] https://zviazda.by/be/tags/pazhar
[4] https://zviazda.by/be/tags/balnica-hutkay-dapamogi