Распаўсюджвалі і ўжывалі Мефедрон: у Барысаве затрыманыя чацвёра аднакласнікаў, паведамілі [1] ў МУС.
Дылераў-падлеткаў вылічыў мясцовы наркакантроль ва ўзаемадзеянні з кіраваннем па адукацыі. У дзевяцікласнікаў выявілі каля 40 г псіхатропнага рэчыва. Школьнікі пачалі супрацоўнічаць з віртуальным наркамаркетам яшчэ ўлетку: атрымлівалі буйныя партыі тавару, фасавалі іх на больш дробныя і раскладвалі па сховах у Барысаве, Жодзіна і Мінску. Часам самі ўжывалі наркотыкі і псіхатропы.
У дачыненні да непаўналетніх узбуджана крымінальная справа за незаконны абарот наркотыкаў, яны змешчаны ў ІЧУ.
«Працягваюцца аператыўна-следчыя мерапрыемствы, накіраваныя на ўсталяванне схованак, а таксама іншых фактаў супрацьпраўнай дзейнасці фігурантаў», — дадалі ў МУС.
Прэв’ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://t.me/pressmvd/3532
[2] https://zviazda.by/be/tags/mefedron
[3] https://zviazda.by/be/tags/mus
[4] https://zviazda.by/be/tags/kryminalnaya-sprava