Навучэнцам з прыкметамі ВРВІ змогуць не наведваць заняткі на працягу пяці дзён і пасля не прадастаўляць даведку аб непрацаздольнасці. Да такой дамоўленасці прыйшлі міністэрства аховы здароўя і адукацыі, каб прадухіліць распаўсюджанне каронавіруса, паведамілі [1] ў Міністэрстве аховы здароўя.
«У мэтах прадухілення распаўсюджвання каранавіруса паміж міністэрствамі аховы здароўя і адукацыі Беларусі дасягнута дамоўленасць. Згодна з ёй маладым людзям, у якіх ёсць прыкметы ВРВІ, можна не наведваць вучэбныя заняткі на працягу максімум пяці дзён і не прадастаўляць даведку аб непрацаздольнасці пасля заканчэння хваробы», — адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Норма будзе дзейнічаць на працягу ўсяго перыяду ўздыму захворвання COVID-19 і віруснымі інфекцыямі.
Дамоўленасць распаўсюджваецца на маладых людзей, якія вучацца ў сярэдніх школах, прафесійна-тэхнічных установах, установах сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі. Пры гэтым з мэтай аператыўнага рэагавання на эпідэмічную абстаноўку змены ў дзеючыя нарматыўныя прававыя акты, якімі рэгулююцца пытанні экспертызы часовай непрацаздольнасці, унесены не будуць.
Прэв’ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://t.me/minzdravbelarus/3183
[2] https://zviazda.by/be/tags/prapusk-zanyatkau
[3] https://zviazda.by/be/tags/ministerstve-ahovy-zdarouya-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/covid-19