У Беларусі неабходна зрабіць акцэнт на прыцягненні інвестыцый у вытворчую сферу. Такое меркаванне выказала намесніца міністра эканомікі Анжаліка Нікіціна падчас рабочай паездкі ў Віцебскую вобласць, паведамілі [1] БелТА ў прэс-службе Мінэканомікі.
Анжаліка Нікіціна прыняла ўдзел у разглядзе ходу рэалізацыі плана развіцця асобных рэгіёнаў, зацверджанага ўрадам. Намеснік міністра эканомікі асабліва падкрэсліла неабходнасць зрабіць акцэнт на прыцягненні інвестыцый у вытворчую сферу.
«Кропкава ўкладваючы сродкі ў перспектыўныя праекты на базе дзеючых вытворчасцяў, мы павышаем канкурэнтаздольнасць прадпрыемстваў і ствараем умовы для выпуску тавараў, якія карыстаюцца попытам на ўнутраным рынку і валодаюць экспартным патэнцыялам. Гэта важкі ўклад у ўстойлівы эканамічны рост рэгіёнаў. І, вядома, інфраструктура. Мэта — высокая персанальная мабільнасць і гадзінная даступнасць месца працы. Тым самым мы ствараем стымулы для людзей застацца на малой радзіме, не з’язджаць у Мінск і абласныя цэнтры. У гэтым заключаецца сацыяльны эфект нашай інвестыцыйнай палітыкі ў бягучай пяцігодцы», — адзначыла Анжаліка Нікіціна.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/nikitina-v-razvitii-regionov-nuzhno-sdelat-aktsent-na-privlechenii-investitsij-v-proizvodstvennuju-464886-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/anzhalika-nikicina
[3] https://zviazda.by/be/tags/vicebskaya-voblasc
[4] https://zviazda.by/be/tags/investycyi