Так, на базе Гомельскага абласнога цэнтра прафілактычнай дэзынфекцыі 19 кастрычніка стартуе акцыя «Права на здароўе». Яе ўдзельнікі — асобы без пэўнага месца жыхарства — змогуць прайсці поўную санітарную апрацоўку, флюараграфічнае абследаванне, а таксама вакцынавацца ад COVID-19 вакцынай «Спадарожнік лайт».
Тым, хто пройдзе ўсе працэдуры, уручаць гігіенічныя і прадуктовыя наборы, цёплае адзенне. Арганізатар акцыі «Права на здароўе» — Гомельская абласная арганізацыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа. Мэта акцыі — прафілактыка туберкулёзу, распаўсюджвання каранавіруснай і іншых інфекцый сярод асобаў без пэўнага месца жыхарства.
Наталля КАПРЫЛЕНКА
Прэв’ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/akcyya-prava-na-zdaroue
[2] https://zviazda.by/be/tags/gomelski-ablasny-centr-prafilaktychnay-dezynfekcyi
[3] https://zviazda.by/be/tags/asoby-bez-peunaga-mesca-zhyharstva