Двое хлопцаў падпалілі дачу ў Жлобінскім раёне. Інфармацыя пра гэта размешчана [1] ў афіцыйным Telegram-канале МУС.
Ноччу 17 кастрычніка ў вёсцы Радуша загарэўся дом. Пакуль пажарныя ліквідавалі ўзгаранне, міліцыянеры адпрацавалі версію падпалу і неўзабаве затрымалі датычных да злачынства.
Высветлілася, напярэдадні хлопцы 19 і 16 гадоў з Буда-Кашалёўскага раёна хацелі ў вёсцы Дворышча абмяняць сотавы тэлефон на матацыкл. Па дарозе нецвярозыя маладыя людзі праз акно залезлі ў жылы дом у суседняй вёсцы, забралі адтуль бытавыя рэчы і электрапрыборы. «Адразу ж вырашылі схаваць сляды злачынства і распалілі ўнутры вогнішча. Калі полымя ахапіла ўвесь дом, зламыснікі кінулі частку выкрадзенага і адправілі на здзелку, а пасля раз’ехаліся. Іх затрымалі», — удакладнілі ў МУС.
У дачыненні да хлопцаў распачата крымінальная справа за наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне чужой маёмасці, здзейсненыя агульнанебяспечным спосабам. Фігуранты ўжо прыцягваліся да крымінальнай адказнасці за ўгон і крадзеж.
Спасылкі
[1] https://t.me/pressmvd/3546
[2] https://zviazda.by/be/tags/kryminalnaya-sprava
[3] https://zviazda.by/be/tags/padletki
[4] https://zviazda.by/be/tags/mus