У Мінскім раёне пры пажары супрацоўнікі МНС выратавалі жанчыну, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на Мінскае абласное ўпраўленне МНС.
Паведамленне аб пажары ў жылым доме ў в. Навашына паступіла ратавальнікам 19 кастрычніка ў 07.55. «Пад’язджаючы да месца выкліку, мы ўбачылі шчыльны дым з вокнаў і з-пад даху дома. Ратавальнікі ўвайшлі ўнутр і ў жылым пакоі на падлозе каля ложка выявілі жанчыну. Яна была без прытомнасці, але жывая. Яны вынеслі яе на свежае паветра і перадалі медыкам», — распавёў старшы памочнік начальніка штаба ліквідацыі надзвычайных сітуацый цэнтра аператыўнага ўпраўлення Мінскага раённага аддзялення па надзвычайных сітуацыях Дзяніс Рамейка.
Пацярпелую шпіталізавалі з папярэднім дыягназам «Тэрмічны апёк 50% цела».
У выніку здарэння агнём пашкоджаны пасцельныя прыналежнасці, канапа, падлогавае пакрыццё і закураныя сцены ў пакоі. Прычына пажару ўстанаўліваецца.
Фота МНС
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/v-minskom-rajone-pri-pozhare-zhilogo-doma-sotrudniki-mchs-spasli-zhenschinu-465338-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mns
[3] https://zviazda.by/be/tags/pazhar
[4] https://zviazda.by/be/tags/pacyarpelaya
[5] https://zviazda.by/be/tags/minski-rayon