Народны артыст Расіі Уладзімір Міхайлаў памёр у сваёй кватэры ў Маскве. Пра гэта паведамляе [1] ТАСС са спасылкай на медыцынскія службы.
«Ва ўзросце 79 гадоў у сваёй кватэры на Карэтным Радзе памёр народны артыст Расіі, заслужаны дзеяч мастацтваў РФ, кампазітар Уладзімір Міхайлаў», — сказаў суразмоўца агенцтва. Папярэдняя прычына смерці — вострая сардэчна-сасудзістая недастатковасць.
Уладзімір Міхайлаў быў галоўным дырыжорам цырка на Каляровым бульвары, Маскоўскага цырка на праспекце Вярнадскага. Кампазітар напісаў музыку да некалькіх фільмаў і цыркавых спектакляў.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://tass.ru/kultura/12708821
[2] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-mihaylau
[3] https://zviazda.by/be/tags/kampazitar
[4] https://zviazda.by/be/tags/narodny-artyst-rasii
[5] https://zviazda.by/be/tags/smerc