Да 20 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 21 кастрычніка, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У чацвер будзе воблачна з праясненнямі. У многіх раёнах пройдуць невялікія дажджы. Вецер чакаецца паўднёва-заходні 5-10 м/с, парывы да 14 м/с, месцамі 15-18 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 7-13. Удзень будзе 14-20 градусаў цяпла.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/society/view/da-20s-chakaetstsa-u-belarusi-21-kastrychnika-105550-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/nadvore
[3] https://zviazda.by/be/tags/minpryrody
[4] https://zviazda.by/be/tags/temperatura-pavetra
[5] https://zviazda.by/be/tags/dazhdzhy