У Жыткавіцкім раёне затрымалі аматараў чужой рыбы, якія выкралі з сажалкі рыбгаса больш за 100 кг карпа, 2,4 кг сома, паведамілі [1] БелТА ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гомельскага аблвыканкама.
Увечары 16 кастрычніка ў Жыткавіцкі РАУС паступіла інфармацыя аб тым, што ў адным з рыбных гаспадарак затрымалі выкрадальнікаў. Як аказалася, 29-гадовы жыхар раённага цэнтра разам з 30-гадовым прыяцелем з вёскі Дзедаўка вырашылі пажывіцца рыбай мясцовага рыбгаса. «Прыхапіўшы з сабой сеткі, яны накіраваліся да сажалкі, што ў пары кіламетраў ад вёскі Баравая. Невад закідвалі не адзін раз, пакуль іх не затрымала ахова прадпрыемства», — распавялі ва УУС.
У выніку сябры выкралі 107 кг карпа, 2,4 кг сома і шчупака на агульную суму амаль Br580.
За крадзеж распачалі крымінальную справу.
Прэв’ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/prijateli-iz-zhitkovichskogo-rajona-pohitili-bolee-100-kg-karpa-iz-pruda-rybhoza-465481-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/kradzezh-ryby
[3] https://zviazda.by/be/tags/rybgas
[4] https://zviazda.by/be/tags/kryminalnaya-sprava