Экспарт беларускіх прадуктаў харчавання ў 2022 годзе можа скласці $6,4-6,5 млрд. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік прэм’ер-міністра Аляксандр Субоцін на палях экспартнага форуму «Беларусь малочная», перадае [3] БелТА.
«Думаю, у гэтым годзе мы паставім на экспарт беларускіх прадуктаў харчавання на суму большую за $6 млрд, паколькі перавышаем паказчыкі ўжо аналагічнага перыяду мінулага года. У наступным годзе можа быць ужо $6,4-6,5 млрд», — сказаў Аляксандр Субоцін.
Ён адзначыў, што актыўна развіваецца малочная галіна, павышаецца прадукцыйнасць буйной рагатай жывёлы, нарошчваецца вытворчасць і перапрацоўка малака, ідзе рост паставак на экспарт, асваенне новых рынкаў. «Мы пакрыху дабаўляем, стараемся, і ў нас атрымліваецца. Мадэрнізацыя нашых прадпрыемстваў не спыняецца, пастаянна ўдасканальваемся», — адзначыў віцэ-прэм’ер.
Аляксандр Субоцін таксама закрануў тэму біржавых таргоў малаком. «Мы запусцілі гэта як пілотны праект. Думаю, да канца года яго абкатаем. Узнікаюць спрэчныя пытанні, якія хацелася б адпрацаваць, каб механізм быў максімальна эфектыўным для ўсіх», — сказаў ён.
Фота БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekanomika
[2] https://zviazda.by/be/selskaya-gaspadarka
[3] https://blr.belta.by/economics/view/subotsin-ekspart-belaruskih-praduktau-harchavannja-u-2022-godze-mozha-sklastsi-64-65-mlrd-105553-2021/
[4] https://zviazda.by/be/tags/alyaksandr-subocin
[5] https://zviazda.by/be/tags/belarus-malochnaya
[6] https://zviazda.by/be/tags/forum