У Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 28 кастрычніка адбудзецца ўрачыстае адкрыццё міжнароднага круглага стала «Ф.М. Дастаеўскі — выбітны пісьменнік, філосаф і рэлігійны мысліцель: да 200-годдзя класіка рускай і сусветнай літаратуры», паведамілі [1] ў прэс-службе НАН.
Праводзіць мерапрыемства НАН Беларусі сумесна з Пастаянным камітэтам Саюзнай дзяржавы і Беларускай праваслаўнай царквой.
У праграме форуму — пленарная сесія, а таксама праца трох секцый: «Гуманістычныя ідэі і агульначалавечыя каштоўнасці ў творчасці Фёдара Дастаеўскага на прасторах Саюзнай дзяржавы», «Спадчына Ф. М. Дастаеўскага: філасофскія аспекты» і «Рэлігійныя тэмы і матывы ў творчасці Ф. М. Дастаеўскага ». У юбілейным мерапрыемстве прымуць удзел вядучыя навукоўцы і эксперты, прадстаўнікі БПЦ і творчых саюзаў.
На міжнародным круглым стале плануецца абмеркаваць ключавыя літаратуразнаўчыя, філасофскія і рэлігійныя аспекты творчасці Фёдара Дастаеўскага, яго першарадную значнасць для сусветнай літаратуры, філасофіі, эстэтыкі і культуры, для развіцця гуманітарных і філасофскіх ведаў. Будзе вызначана роля пісьменніка ў удасканаленні сучаснага адукацыйнага і выхаваўчага працэсу ў Беларусі і Расіі, паказана ўплыў яго спадчыны на фарміраванне маральных арыенціраў моладзі і сапраўдных патрыятычных каштоўнасцях.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://nasb.gov.by/rus/news/index.php
[2] https://zviazda.by/be/tags/dastaeuski
[3] https://zviazda.by/be/tags/nan
[4] https://zviazda.by/be/tags/200-goddzya-klasika-ruskay-i-susvetnay-litaratury