У канцэртнай зале «Віцебск» 22 кастрычніка прэзентуюць першую персанальную выставу пачаткоўца фотамастака Эдуарда Літвіноўскага «Беларускі погляд Даўгаўпілса», паведамляе [1] БелТА са спасылкай на Цэнтр культуры «Віцебск».
«Ідэя выставы заключаецца ў тым, каб аб’яднаць беларусаў, якія пражываюць у Латгаліі, у адной фотасесіі: у нацыянальных касцюмах на фоне пейзажаў і гарадскога асяроддзя ў розны час года. Злавіць непаўторную магію погляду, прыдумаць і знайсці кожнаму зусім розныя лакацыі для здымка, стварыць вобразы, якія найбольш поўна раскрываюць характар мадэляў, паказаць багацце і разнастайнасць беларускага нацыянальнага касцюма, адлюстраваць зачаравальныя віды Даўгаўпілса і яго ваколіц. Менавіта такія задачы ставіў перад сабой фатограф», — расказалі ў ЦК «Віцебск».
Эдуард Літвіноўскі нарадзіўся ў Даўгаўпілсе (Латвія), па бацькавай лініі ў яго беларускія карані. Шмат гадоў ён цесна супрацоўнічае з Даўгаўпілскім Цэнтрам беларускай культуры падчас фестываляў і мерапрыемстваў.
Арганізатары выставы — ЦК «Віцебск», Генеральнае консульства Беларусі ў Даўгаўпілсе, цэнтр нацыянальных культур абласнога цэнтра, Беларускае культурна-асветніцкае таварыства «Уздым», Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур, а таксама Цэнтр беларускай культуры і ўпраўленне культуры Даўгаўпілскага гарадскога самакіравання.
Выставу можна будзе ўбачыць у ложы А канцэртнай залы, яна працуе да 12 лістапада.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/culture/view/vystavka-v-vitebske-rasskazhet-o-natsionalnyh-kostjumah-belorusov-latgalii-465573-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/centr-kultury-vicebsk-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/vicebsk
[4] https://zviazda.by/be/tags/vystava
[5] https://zviazda.by/be/tags/daugaupils
[6] https://zviazda.by/be/tags/latgaliya