У Магілёве 23 кастрычніка пройдзе абласны этап рэспубліканскага турніру па брэйк-дансе. Пра гэта паведамляе [1] БелТА са спасылкай на намесніка начальніка аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага гарвыканкама Ірыну Сталярову.
Абласны этап спаборніцтваў адбудзецца ў беларуска-расійскім універсітэце. Спаборнічаць танцоры будуць у некалькіх намінацыях: сола — дзеці да 8 гадоў, да 12 гадоў і да 16 гадоў. У асобнай катэгорыі выступяць дзяўчынкі ва ўзросце да 12 гадоў і старэйшыя за 13 гадоў. Прафесійныя выступленні пройдуць і ў катэгорыі 17+. Плануецца, што ўдзельнікамі адбору стануць каля 100 маладых танцораў з усёй Магілёўскай вобласці.
«У гэтым годзе з-за каранавіруса Беларуская федэрацыя брэйк-данса ўвяла дадатковыя супрацьэпідэмічныя меры. Конкурс пабудаваны так, каб патокі ўдзельнікаў не перасякаліся, усе будуць забяспечаны маскамі і антысептыкамі. Гледачоў у зале будзе няшмат — толькі бацькі ўдзельнікаў. Гэта трэба, каб забяспечыць неабходную сацыяльную дыстанцыю», — распавёў адзін з арганізатараў танцавальнага спаборніцтва Сяргей Шпакоўскі.
Пачатак выступленняў у 14.00. Арганізатар спаборніцтваў — Беларуская федэрацыя брэйк-данса пры падтрымцы Беларуска-Расійскага ўніверсітэта і Магілёўскага гарвыканкама.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/oblastnoj-etap-respublikanskogo-turnira-po-brejk-dansu-projdet-v-mogileve-23-oktjabrja-465578-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/iryna-stalyarova
[3] https://zviazda.by/be/tags/magilyou
[4] https://zviazda.by/be/tags/turnir
[5] https://zviazda.by/be/tags/breyk-dans