Каранавірус COVID-19 можа быць «лякарствам» ад анкалогіі. Аб гэтай тэорыі напярэдадні ўпамянуў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час размовы з медыцынскімі работнікамі Мінскай абласной клінічнай бальніцы. Відэазапіс фрагмента размовы публікуе Telegram-канал «Пул Першага», паведамляе [1] БелТА.
«Я рады, што сёння паехаў у анкагалічны цэнтр, у вашу бальніцу. Для сябе даведаўся нешта добрае. Самае лепшае, што не аспрэчвае мой памочнік Косінец (Аляксандр Косінец. — Заўвага БелТА), кавід не толькі на гэтым этапе прыдушыў грып (гэта значыць, не хварэюць людзі на грып практычна), але анколагі падазраюць, што і анкалогія значна знізілася не таму, што людзі не звяртаюцца. Яны гэта ўжо заўважылі. Нешта адбываецца такое. Я буду рады, калі як з грыпам. Таму што ўсё ж такі хворых на кавід нам лягчэй лячыць, чым анкалагічных. Таму дай бог, каб кавід быў лякарствам ад анкалагічных захворванняў. Гэта тое, што я даведаўся новага для сябе», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Як паведамлялася БелТА, беларускія анколагі вылучылі гіпотэзу аб уплыве COVID-19 на зніжэнне анказахваральнасці, аб чым расказаў журналістам намеснік дырэктара па навуковай рабоце Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Аляксандрава Сяргей Красны.
Ён адзначыў: каранавірусная інфекцыя характарызуецца высокай тэмпературай, якая трымаецца доўга. «А вядома, што злаякасныя пухлінныя клеткі вельмі адчувальныя да высокай тэмпературы.У нашым цэнтры больш за 40 гадоў прымяняецца агульная і лакальная гіпертэрмія для лячэння злаякасных пухлін», — сказаў ён.
Больш таго, пры каранавіруснай інфекцыі адзначаецца рэзкі ўздым імунітэту, як клетачнага, так і гумаральнага. Гэта значыць, выпрацоўваецца вялікая колькасць антыцелаў. Клеткі імуннай сістэмы і антыцелы характарызуюцца вельмі высокай неспецыфічнай проціпухліннай актыўнасцю, і гэта выкарыстоўваецца сёння ў проціпухліннай імунатэрапіі. «Такім чынам, такое комплекснае ўздзеянне (з аднаго боку, гіпертэрмія, з другога — уздым імунітэту) можа тармазіць пухлінны рост, прыводзіць да рэгрэсіі пухлін і нават у некаторых выпадках да вылечвання», — адзначыў намеснік дырэктара.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/president/view/covid-19-mozha-byts-ljakarstvam-ad-ankalogii-napjaredadni-ab-getaj-teoryi-upamjanuu-i-lukashenka-105638-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/ankalogiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus