Вакцынацыя супраць COVID-19 унесена ў нацыянальны каляндар прышчэпак, паведамілі [1] ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Пастанова Міністэрства аховы здароўя «Аб змяненні пастановы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 17 мая 2018 года № 42» пашырае пералік прафілактычных прышчэпак па эпідэмічных паказаннях. У яго занесеная вакцынацыя супраць інфекцыі COVID-19 дарослых асоб ва ўзросце 18 гадоў і старэй. «Забеспячэнне бяспекі краіны, абароны здароўя насельніцтва, папярэджання распаўсюджвання інфекцыі COVID-19 на тэрыторыі Беларусі — прыярытэтная задача аховы здароўя», — падкрэслілі ў прэс-службе.
На сёння больш за 2 674 000 чалавек атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 1 991 000 прайшлі поўны курс вакцынацыі.
Спасылкі
[1] https://t.me/minzdravbelarus
[2] https://zviazda.by/be/tags/vakcynacyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-ahovy-zdarouya
[4] https://zviazda.by/be/tags/pryshchepka