У Пінску затрымалі мужчыну, які пагражаў падлеткам пнеўматычным пісталетам, паведамляе [1] тэлеграм-канал Следчага камітэта.
Інцыдэнт адбыўся ўвечары 21 кастрычніка ля харчовай крамы. Нецвярозы 23-гадовы мясцовы жыхар пагражаў падлеткам пнеўматычным пісталетам. Супрацоўнікі міліцыі абяззброілі і затрымалі маладога чалавека. Ніхто не пацярпеў.
Падчас допыту пінчук не змог растлумачыць свой учынак. Медыцынскі агляд паказаў 2,6 праміле алкаголю ў выдыханым ім паветры.
У дачыненні да падазронага распачата крымінальная справа па ч.3 арт.339 (асабліва злоснае хуліганства) КК. Устанаўліваюцца ўсе абставіны здарэння. З удзелам спецыяліста УДКСЭ па Брэсцкай вобласці праведзены агляд месца здарэння, дапытаныя падазраваны, пацярпелыя і сведкі, прызначаны шэраг экспертных даследаванняў.
Прэв’ю: СК
Спасылкі
[1] https://t.me/skgovby
[2] https://zviazda.by/be/tags/sk
[3] https://zviazda.by/be/tags/kryminal
[4] https://zviazda.by/be/tags/pneumatychny-pistalet