У Беларусі за суткі пры пажарах загінулі пяць чалавек. Аб гэтым паведамляе [1] БелТА са спасылкай на прэс-службу МНС.
Першы пажар адбыўся 22 кастрычніка ў 12.30 у жылым доме ў вёсцы Харошкі Магілёўскага раёна. Ён належаў непрацуючаму грамадзяніну. Там была выяўленая загінулая пенсіянерка 1937 года нараджэння, якая пражывала ў доме з дазволу гаспадара.
Другі інцыдэнт здарыўся 23 кастрычніка ў 00.27 на тэрыторыі прыватнага домаўладання ў аграгарадку Павіцце Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. У будынку была знойдзена загінуўшая пенсіянерка 1942 года нараджэння.
Праз гадзіну паступіла інфармацыя аб пажары ў жылым доме ў вёсцы Фізінкі Нараўлянскага раёна Гомельскай вобласці. Пры пажары знойдзены загінулы гаспадар 1957 года нараджэння.
Паведамленне аб узгаранні ў кватэры на дзевятым паверсе жылога дома па вул. Інтэрнацыянальнай у Мазыры Гомельскай вобласці прыйшоў у той жа дзень у 02.24. На месцы выяўленыя загінулыя гаспадар 1955 года нараджэння і яго жонка 1958 года нараджэння.
Прычыны пажараў і гібелі людзей высвятляюцца.
Прэв’ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/pjat-chelovek-pogibli-pri-pozharah-za-sutki-v-belarusi-466012-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mns
[3] https://zviazda.by/be/tags/pazhary
[4] https://zviazda.by/be/tags/zaginulyya
[5] https://zviazda.by/be/tags/belarus