Фотапраект «Беларусь — Радзiма», прысвечаны старшынству Рэспублікі Беларусь у СНД і Году народнага адзінства, прэзентуе 26 кастрычніка Нацыянальны прадстаўніцтва Міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі «Мир» у Беларусі, паведамілі [1] БелТА ў нацпрадстаўніцтве.
У штаб-кватэры СНД у Мінску пройдзе ўнікальная выстава фотаздымкаў, зробленых слухачамі Радыё «Мир» і гледачамі тэлеканала «Мир». На 17 стэндах размесцяць лепшыя здымкі, якія былі дасланыя ў рэдакцыю на працягу двух летніх сезонаў 2020 і 2021 гадоў з розных куткоў Беларусі. У выніку атрымалася сабраць калекцыю з 7 тыс. фатаграфій розных жанраў і зместу. Самыя яркія і арыгінальныя з іх прэзентуюць на экспазіцыі.
Прэв'ю: МТРК «Мир»
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/culture/view/mtrk-mir-predstavit-fotoproekt-belarus-radzima-v-minske-26-oktjabrja-466087-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/telekanal-mir-1
[3] https://zviazda.by/be/tags/fotapraekt-belarus-radzima
[4] https://zviazda.by/be/tags/nacpradstaunictva