Амерыканскі акцёр Джэймс Майкл Тайлер, вядомы па ролі Хантера, мэнэджара кавярні з серыяла «Сябры» (Friends, 1994-2004), памёр ва ўзросце 59 гадоў у выніку працяглай хваробы. Пра гэта паведамляе [1] ТАСС са спасылкай на партал TMZ.
Па дадзеных прадстаўніка акцёра, прычынай смерці стаў рак, з якім акцёр змагаўся на працягу апошніх чатырох гадоў. Паведамляецца, што Джэймс Майкл Тайлер памёр у сваім доме ў Лос-Анджэлесе.
«Свет ведаў яго як Хантэра, а блізкія — як акцёра, музыканта, змагара з ракам і кахаючага мужа», — прыводзіць выданне словы прадстаўніка сям’і.
Акрамя «Сяброў», Джэймс Майкл Тайлер сыграў у такіх серыялах, як "Сабрына — маленькая ведзьма«(Sabrina the Teenage Witch, 1996-2003), «Часопіс мод» (Just Shoot Me!, 1997-2003) і «Клініка» (Scrubs, 2001-2010).
Фота AP Photo
Спасылкі
[1] https://tass.ru/obschestvo/12750353
[2] https://zviazda.by/be/tags/seryyal-syabry-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/akcyor
[4] https://zviazda.by/be/tags/smerc
[5] https://zviazda.by/be/tags/rak