Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку БССР любоў Каспорскую з юбілеем. Аб гэтым паведамляе [1] БелТА са спасылкай на прэс-службу Прэзідэнта.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што за гады актыўнай прафесійнай дзейнасці яна ўнесла значны ўклад у фарміраванне і развіццё нацыянальнай вакальнай школы.
«Слоў шчырай падзякі заслугоўвае ваша педагагічная праца. Траціну стагоддзя вы прысвяцілі выхаваўчай працы, перадавалі свой багаты вопыт таленавітай моладзі, якая годна працягвае нашы лепшыя творчыя традыцыі, — гаворыцца ў віншаванні. — Ваш уклад у захаванне і развіццё музычнай спадчыны з’яўляецца ўзорам самаахвярнага служэння мастацтву».
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Любові Каспорскай добрага здароўя, шчасця і дабрабыту.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-pozdravil-narodnuju-artistku-bssr-ljubov-kasporskuju-s-jubileem-466158-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/prezident
[4] https://zviazda.by/be/tags/vinshavanne
[5] https://zviazda.by/be/tags/lyubou-kasporskaya