Начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Каспяровіч расказаў журналістам аб кошце навучання ў ВНУ для беларусаў і замежных студэнтаў, перадае [1] БелТА.
«Калі мы гаворым аб беларускіх грамадзянах, то тут кошт года навучання ў ВНУ — $1 тыс. — $1,2 тыс. ніжняя мяжа. Верхняя мяжа — каля $1,5 тыс. — $1,6 тыс. Самы высокі кошт у медыцынскіх ВНУ, на асобных спецыяльнасцях у Беларускім дзяржаўным універсітэце. Кошт вызначаецца ў першую чаргу затратным бокам, аб’ектыўна існуючымі затратамі на навучанне, — расказаў Сяргей Каспяровіч. — Калі мы гаворым аб замежных грамадзянах, то тут кошт сапраўды вышэйшы недзе ўдвая, у асобных выпадках — у 2,5. Таму што ў большасці сваёй і навучанне вядзецца на англійскай мове, хоць і на рускай мове навучанне ў беларускіх ВНУ запатрабавана. Плюс, зноў жа, калі гаварыць аб тых жа медыцынскіх ВНУ, то там сапраўды затратная адукацыя. У тым ліку гэта практычнае навучанне і на базе клінік. Тут кошт даходзіць для замежнага грамадзяніна і да $5 тыс. за год. Але тым не менш адукацыя запатрабавана. І гэта вельмі важны момант».
Усяго на сённяшні дзень у ВНУ краіны, у тым ліку на падрыхтоўчых факультэтах, навучаюцца амаль 27 тыс. чалавек. «Што датычыцца дынамікі колькасці замежных грамадзян, у параўнанні з мінулым годам прырост адзначаецца ў межах некалькіх працэнтаў, гэтак жа і ў параўнанні з пазамінулым. Гэта значыць у нас такая стабільна ўстойлівая ўзрастаючая дынаміка», — дадаў начальнік галоўнага ўпраўлення.
Прэв'ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/society/view/minadukatsyi-raskazala-ab-koshtse-navuchannja-u-vnu-dlja-belarusau-i-zamezhnyh-studentau-105767-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-adukacyi
[3] https://zviazda.by/be/tags/vnu
[4] https://zviazda.by/be/tags/b-kosht-navuchannya