Бясплатнае і ананімнае экспрэс-тэставанне па крыві на вірусныя гепатыты В і С, ВІЧ, сіфіліс можна прайсці ў Мінску. Такая інфармацыя размешчана [1] на сайце Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
Акцыя працягнецца на працягу некалькіх тыдняў — з 28 кастрычніка па 3 снежня 2021 года. Экспрэс-тэставанне можна прайсці ў працэдурным кабінеце аддзела прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі і парэнтэральных вірусных гепатытаў Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя (Мінск, вул. Клары Цэткін, 4, працэдурны кабінет № 301, 3 паверх). Трэба звяртацца ў будныя дні з 9.00 па 13.00 і з 14.00 да 15.00. Вынік тэсціравання будзе гатовы праз 15-20 хвілін.
Грамадзяне, якія запісаліся па тэлефоне, тэсціруюцца па-за чаргой. Папярэдне можна запісацца па тэлефоне +375 17 258 22 68.
Прэв'ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://rcheph.by/news/besplatnoe-i-anonimnoe-ekspress-testirovanie-na-virusnye-gepatity-v-i-s-vich-sifilis.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspres-testavanne
[3] https://zviazda.by/be/tags/vich
[4] https://zviazda.by/be/tags/sifilis