Як такіх вітамінаў для сэрца няма, любыя полівітаміны — гэта кампаненты, якія ўплываюць на многія абменныя працэсы ў арганізме. Такое меркаванне выказаў на прэс-канферэнцыі ў Доме прэсы загадчык кафедры кардыялогіі і рэўматалогіі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі, прафесар, доктар медыцынскіх навук Андрэй Прыстром, паведамляюць [1] «Мінск-Навіны».
Гаворачы аб мэтазгоднасці прыёму полівітамінных комплексаў для павышэння імунітэту, прафесар Прыстром заўважыў, што «сёння значнасць полівітамінаў значна менш, чым гэта было 50 гадоў таму».
— Гэтая праблема (дэфіцыту вітамінаў. — Прым. аўт.) у асноўным падымалася па прычыне таго, што ў той час у штодзённым рацыёне чалавека было мала садавіны і агародніны, — растлумачыў А. Прыстром. — І тады дэфіцыт многіх вітамінаў быў вельмі актуальны. Сёння вялікая частка насельніцтва нашай краіны ўжывае дастатковую колькасць свежай садавіны, гародніны, зеляніны — для насычэння арганізма вітамінамі гэтага дастаткова.
Кардыёлаг таксама растлумачыў, каму ўсё ж такі неабходна прымаць полівітаміны: у прыватнасці, цяжарным, моладзі, якая займаецца спортам, і пры інфекцыйных захворваннях.
— Для прафілактыкі сардэчнасасудзістых захворванняў прыём полівітамінаў вялікага значэння не мае, — падкрэсліў А. Прыстром. — У большай ступені станоўчую ролю згуляюць паўнавартасныя аэробныя фізічныя нагрузкі.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/belorusskij-kardiolog-o-vitaminah-dlya-serdcza-kotorye-predlagayut-v-aptekah/
[2] https://zviazda.by/be/tags/vitaminy
[3] https://zviazda.by/be/tags/polivitaminy
[4] https://zviazda.by/be/tags/doktar
[5] https://zviazda.by/be/tags/pres-kanferencyya