У Мінску быў праведзены маніторынг сістэм уваходнага кантролю ва ўстановах адукацыі — школах, ВНУ і ССНУ. У некаторых ВНУ выяўлены недахопы ў арганізацыі працы сістэмы бяспекі, паведамляе [1] БелТА.
Па словах першага намесніка начальніка ГУУС Мінгарвыканкама — начальніка міліцыі грамадскай бяспекі Ігара Падвойскага, нават у тых установах адукацыі, дзе ўсталяваныя турнікеты і працуюць відэакамеры, супрацоўнікам органаў (не ў форме) атрымоўвалася бесперашкодна не толькі трапляць унутр устаноў, але і праносіць з сабой муляжы агнястрэльнага зброі. Падобныя спробы былі зроблены ў 38 будынках ВНУ, у 32 з іх прадметы былі пранесены бесперашкодна. У тым ліку на 13 аб’ектаў унеслі макеты агнястрэльнай зброі.
Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка, які прымаў даклад І. Падвойскага, удакладніў, як адрэагавалі на прадпісанні, выдадзеныя міліцыяй ВНУ, у кіраўніцтве гэтых устаноў. Высветлілася, што праваахоўнікам накіравалі фармальныя адказы, аднак, на думку кіраўніка ўрада, трэба правесці паўторны маштабны маніторынг, каб пераканацца ў рэальнасці прынятых мер.
Прэв’ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://t.me/s/belta_telegramm
[2] https://zviazda.by/be/tags/vnu
[3] https://zviazda.by/be/tags/ssnu
[4] https://zviazda.by/be/tags/manitoryng-byaspeki