Спікер верхняй палаты парламента сустрэлася з будучымі святарамі: студэнтамі Мінскай духоўнай акадэміі. Сустрэчы з моладдзю сталі ўжо традыцыйнымі ў Савеце Рэспублікі, а гэты візіт маладых лекараў душ, стаў не нечым своеасаблівым. У адкрытай і зацікаўленай размове можна было абмяняцца не толькі думкамі аб цяперашнім стане духоўнасці сучаснага грамадства, але і задаць пытанне, якое хвалюе, і атрымаць на яго вычарпальны і шчыры адказ.
Вітаючы гасцей у сценах верхняй палаты парламента, Наталля Качанава адзначыла, то шчыра рада сустрэць тут слухачоў Мінскай духоўнай акадэміі. Яна расказала будучым святарам аб структуры і сутнасці Савета Рэспублікі.
— Мы працуем так, каб часцей сустракацца з людзьмі розных канфесій, веравызнанняў, сацыяльных слаёў, і розных па ўзросце, становішчы. Мы — орган тэрытарыяльнага прадстаўніцтва — і тое, як жывуць людзі і з якімі праблемамі сутыкаюцца, — для нас вельмі важна, — падкрэсліла яна.
Яна патлумачыла, у чым сутнасць дзейнасці сенатараў і яе, яе старшыні і ўпаўнаважанай кіраўніка дзяржавы па Мінску:
— Мы займаемся распрацоўкай законапраектаў, сустракаемся з людзьмі, працуем са зваротамі грамадзян, якіх дастаткова шмат, і шэрагам іншых пытанняў, — расказала Наталля Качанава. — Як ўпаўнаважаная Прэзідэнта па горадзе Мінску я займаюся супрацьдзеяннем распаўсюджванню ковід-інфекцыі. Акрамя таго, пытаннямі праваслаўнай царквы і іншых канфесій.
Яна расказала, што ў цэнтры ўвагі сенатарскага корпусу дастаткова часта ўзнікаюць пытанні, якія адносяцца да духоўнай сферы:
— У нас узаемныя кірункі ў рабоце (я ніколі не аддзяляю ні дзяржаву ад царквы, ні наадварот), таму што лічу: мы павінны быць глыбока інтэграваныя, — пераканана спікер верхняй палаты парламента. — Бо духоўнасць, шчырасць, сумленнасць — гэта тое, чаго нам зараз не хапае.
Наталля Качанава пераканана: трэба працаваць разам:
— Калі чалавек сумленны — у яго душы ёсць стрыжань, — кажа яна. — І гэты чалавек будзе жыць для сваёй краіны, будзе разумець, дзеля чаго ён жыве і зможа асэнсоўваць усе, што адбываецца навокал.
Спікер падкрэсліла: мінулы год стаў выпрабаваннем на трываласць асноўных падыходаў у дзяржаўнай палітыцы, людзей, улады і святароў.
З аднаго боку, гэта ўжо гісторыя, але заспакойвацца рана, лічыць Наталля Качанава і звяртае ўвагу на тое, што адбываецца вакол нашай краіны і ў свеце наогул:
— Гэта вельмі небяспечна. Казаць, што мы перажылі той перыяд і нас нічога не пужае, будзе няправільна, — кажа Старшыня Савета Рэспублікі і звяртае ўвагу на ваенную напружанасць на заходніх межах і ўвогуле — прагненне сусветных гульцоў у геапалітычным падзеле свету.
Акрамя таго, яна акцэнтуе ўвагу на сучасныя загады грамадства, супрацьстаяць якім можна толькі аб’яднаўшы намаганні:
— У супрацьдзеянні п’янству, алкагалізму, прывіцці павагі да старэйшага пакалення — нам трэба прывіваць дзецям, пачынаючы з дзіцячага садка, — падкрэсліла Наталля Качанава. — Зараз пачынаем актыўна працаваць са школамі, дзіцячымі дашкольнымі ўстановамі ў гэтым кірунку разам з праваслаўнымі святарамі.
Акрамя таго, яна не выключае, што да гэтай работы падключацца настаўнікі і педагогі, з якімі варта правесці дадатковае навучанне па гэтай тэме.
Студэнт 1 курса магістратуры Мінскай духоўнай акадэміі Аляксей ДЗЯМІДАЎ:
— На мой погляд, такія сустрэчы вельмі значныя, бо мы зараз жывем у перыяд фарміравання новай рэдакцыі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Мы са свайго боку хочам высветліць, як новая рэдакцыя Асноўнага закона паўплывае на рэлігійны стан у нашай краіне.
Студэнт 1 курса магістратуры Мінскай духоўнай акадэміі Дзмітрый ВАБІШЧЭВІЧ:
— Гэтае мерапрыемства паказвае, што народ і дзяржава ўзаемадзейнічаюць. Ёсць зносіны, ёсць магчымасць задаць пытанні, якія цікавяць, і атрымаць на іх паўнавартасныя адказы. Мяне, напрыклад, цікавяць магчымасці супрацоўніцтва святароў са свецкімі ўстановамі адукацыі. Хацелася б пачуць аб перспектывах развіцця гэтага дыялогу.
Вольга АНУФРЫЕВА
Фота БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/volga-anufryeva
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/parlament
[4] https://zviazda.by/be/tags/natallya-kachanava
[5] https://zviazda.by/be/tags/svyatary
[6] https://zviazda.by/be/tags/minsk