Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў рэдакцыі газеты «На страже» Міністэрства ўнутраных спраў з 90-годдзем з дня выхаду першага нумара, паведамілі [1] ў прэс-службе беларускага лідара.
«Дзевяць дзесяцігоддзяў рэдакцыя карпатліва вядзе летапіс беларускай міліцыі, піша пра мужных людзей у пагонах, якія, пастаянна рызыкуючы жыццём, ахоўваюць мірную працу беларусаў і правапарадак на нашых вуліцах, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Ваша выданне заўсёды вызначалі прынцыповасць, сумленнасць і аб’ектыўнасць у асвятленні вострых грамадска-палітычных і сацыяльных тэм. Цвёрдая дзяржаўная пазіцыя і патрыятызм супрацоўнікаў асабліва відавочна праявіліся ў мінулым годзе і тым самым яшчэ больш умацавалі давер чытачоў».
«Упэўнены, што вы, крочачы ў нагу з часам, і далей будзеце весці сумленны і адказны дыялог з людзьмі аб падзеях у краіне і свеце, садзейнічаючы яднанню і працвітанню беларускай нацыі», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт пажадаў з’яднанаму калектыву заўсёды высока трымаць прафесійную планку, усім супрацоўнікам і ветэранам газеты — моцнага здароўя і новых творчых поспехаў.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://president.gov.by/ru/events/pozdravlenie-kollektivu-redakcii-gazety-na-strazhe-ministerstva-vnutrennih-del
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/gazeta-na-strazhe
[4] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-unutranyh-sprau