За гэты перыяд 2021 года ў службу занятасці звярнуліся і былі зарэгістраваныя ў якасці беспрацоўных 12 649 грамадзян, якія маюць дадатковыя гарантыі занятасці, або 24,9 працэнта ад агульнай колькасці зарэгістраваных беспрацоўных.
Службы занятасці дапамаглі знайсці пастаянную работу 8489 такім грамадзянам. Сярод іх — 2858 беспрацоўных з ліку бацькоў шматдзетных і няпоўных сем'яў, 1606 інвалідаў, 1300 асоб, вызваленых з месцаў пазбаўлення волі, 983 чалавекі перадпенсійнага ўзросту, 950 вайскоўцаў, звольненых з ваеннай службы. Таксама першае месца работы змаглі атрымаць 599 маладых людзей ва ўзросце да 21 года, 94 асобы з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Пашанцавала працаўладкавацца і 58 ветэранам баявых дзеянняў, 36 грамадзянам, якія выехалі з тэрыторый радыеактыўнага забруджвання і 5 грамадзянам, звольненым з альтэрнатыўнай службы.
Дзяржава забяспечвае дадатковыя гарантыі ў галіне садзейнічання занятасці насельніцтва грамадзянам, якія маюць асаблівую патрэбу ў сацыяльнай абароне і няздольныя на роўных умовах канкурыраваць на рынку працы.
Прадастаўленне гарантый забяспечваецца праз устанаўленне наймальнікам броні для прыёму на работу, аказанне паслуг па прафесійнай арыентацыі, арганізацыю навучання па запатрабаваных на рынку працы прафесіях, адаптацыю інвалідаў да працоўнай дзейнасці.
Мерапрыемствы па аказанні садзейнічання ў працаўладкаванні беспрацоўным, якія маюць дадатковыя гарантыі занятасці, уключаны ў Дзяржаўную праграму «Рынак працы і садзейнічанне занятасці» на 2021 — 2025 гады, зацверджаную пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2020 г. № 777.
Наталля ТАЛІВІНСКАЯ
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/natallya-talivinskaya
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/bespracounyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/garantyi-zanyatasci
[5] https://zviazda.by/be/tags/sluzhby-zanyatasci
[6] https://zviazda.by/be/tags/pracauladkavanne