Бежанцы ў транспартна-лагістычным цэнтры на мяжы зладзілі стыхійны мітынг, перадае [1] БелТА.
Яны падрыхтавалі плакаты з патрабаваннямі прапусціць іх у Еўропу і не вяртаць у Курдыстан. «Мы не хочам вяртацца ў Курдыстан. Нас там заб’юць. Мы не тэрарысты, мы хочам жыць у Еўропе», — напісалі якія ў роспачы людзі.
Выйшлі на мітынг і дзеці, і жанчыны. «Колькі мы будзем пакутаваць, спаць у лесе, паміраць?!» — бежанка просіць журналістаў перадаць гэтыя пытанні Еўропе.
«Мы не жадаем заставацца ў Польшчы. Мы ідзем у Германію. Чаму нас не прапускаюць?» — кажуць іншыя ўцекачы на мітынгу. Звяртаюцца яны да палітыкаў ФРГ.
«Мы не вар’яты, як пра нас кажуць! Мы не тэрарысты. Мы людзі! З намі дзеці. Мы хочам лепшага жыцця! Я хачу, каб мае дзеці атрымалі добрую адукацыю», — кажа яшчэ адна з бежанцаў на мітынгу ў ТЛЦ.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/my-ne-hotim-vozvraschatsja-v-kurdistane-nas-ubjjut-hotim-zhit-v-evrope-bezhentsy-v-tlts-ustroili-471461-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/tlc
[3] https://zviazda.by/be/tags/bezhancy
[4] https://zviazda.by/be/tags/myazha