Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей правёў сустрэчу з прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца Франчэска Рока, паведамілі [1] ў пресс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Уладзімір Макей праінфармаваў свайго субяседніка аб развіцці сітуацыі з мігрантамі на заходняй мяжы краіны і падыходах Беларусі да вырашэння гэтага пытання, у тым ліку аб узаемадзеянні з міжнароднымі арганізацыямі.
«Бакі абмяняліся думкамі аб міграцыйнай праблеме і аднадушна абазначылі глабальны характар гэтага вызову, які не абмяжоўваецца сітуацыяй на мяжы Беларусі, пацвердзілі адсутнасць альтернативы дыялогу і супрацоўніцтву ўсіх зацікаўленых для ўстаранення яго прычын», — расказалі ў МЗС.
Міністр пацвердзіў гатоўнасць і адкрытасць беларускага боку да ўзаемадзеяння з міжнароднымі арганізацыямі па аказанні гуманітарнай дапамогі асобам, якія трапілі ў цяжкае становішча на мяжы. Ён таксама падзякаваў субяседніку за сродкі, выдзеленыя Беларускаму таварыству Чырвонага Крыжа з надзвычайнага фонду федэрацыі для аказання дапамогі названым асобам.
Франчэска Рока высока ацаніў намаганні беларускага боку ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва з МФЧК. Бакі дамовіліся аб далейшым узаемадзеянні.
Спасылкі
[1] https://mfa.gov.by/press/news_mfa/f310dccfa7e92d85.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/mzs
[3] https://zviazda.by/be/tags/makey
[4] https://zviazda.by/be/tags/mizhnarodnaya-federacyya-chyrvonaga-kryzha