Нацыянальны аэрапорт Мінск скарэкціраваў інфармацыю аб вывазных рэйсах у Ірак, паведамляе [1] Telegram-канал аэрапорта.
У паведамленні гаворыцца, што на дадзены момант адбудзецца два вывазныя рэйсы ў Ірак.
Першы борт Iraqi Airways Airbus A320, разлічаны на 180 пасажыраў, вылецеў з Багдада ў Мінск у 17/06 і павінен прызямліцца ў Нацыянальным аэрапорце ў 21.15. Зваротны вылет з Мінска папярэдне запланаваны на 22.15.
Другі рэйс чакаюць у мінскім аэрапорце ноччу, каля 01.15 (26 лістапада). Вылет назад запланаваны на 02.45 (26 лістапада) на самалёце Boeing 747-400 (на 420 пасажырскіх крэслаў).
Інфармацыя на табло абнаўляецца і можа мяняцца.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://t.me/s/MinskNationalAirport
[2] https://zviazda.by/be/tags/nacyyanalny-aeraport-minsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/iraqi-airways-airbus-a320
[4] https://zviazda.by/be/tags/irak