Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Румэна Радзева з выбраннем Прэзідэнтам Балгарыі, паведамілі [1] ў прэс-службе беларускага лідара.
«Вынікі выбараў, якія адбыліся ў складанай палітычнай сітуацыі, сведчаць аб народнай падтрымцы вашага стратэгічнага курса, накіраванага на ўмацаванне суверэнітэту і незалежнасці Балгарыі», — гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што ў сённяшніх умовах падтрыманне прагматычных адносін на прынцыпах узаемнай павагі і партнёрства адпавядае інтарэсам народаў абедзвюх краін.
Прэзідэнт пацвердзіў зацікаўленасць у пашырэнні супрацоўніцтва з Балгарыяй па шырокім спектры напрамкаў: ад гандлёвых, інвестыцыйных і навукова-тэхнічных сувязей да гуманітарных кантактаў і турызму.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Румэну Радзеву моцнага здароўя і поспехаў на адказнай дзяржаўнай пасадзе, а балгарскаму народу — міру, стабільнасці і росквіту.
Спасылкі
[1] https://president.gov.by/ru/events/pozdravlenie-rumenu-radevu-s-izbraniem-prezidentom-bolgarii
[2] https://zviazda.by/be/tags/rumen-radzeu-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/prezident-balgaryi
[4] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka