У Еўрасаюза дзіўная логіка адносна прычын і шляхоў вырашэння крызісу з бежанцамі. Такім меркаваннем падзяліўся член савета рэспублікі Аляксандр Бачыла, перадае [1] БелТА.
«Гаворачы аб патоку нелегальных мігрантаў, якія імкнуцца трапіць у еўрапейскія дзяржавы праз Беларусь, хачу адзначыць дзіўнае стаўленне кіраўніцтва зацікаўленых краін Еўрасаюза як да прычын гэтай з’явы, так і да крыніц сродкаў, за кошт якіх яго неабходна ўрэгуляваць», — сказаў сенатар.
Па яго словах, безгрунтоўнасць логікі Захаду ў вызначэнні ініцыятараў крызісу з бежанцамі, а таксама дзіўных паводзінаў па вызначэнні крыніц фінансавання мерапрыемстваў для вырашэння праблемы і забеспячэнню далейшага спакою межаў суседніх з нашай краінай дзяржаў Еўропы выяўляецца ў адказах на простыя пытанні. «Хто быў ініцыятарам аналагічных патокаў нелегальных мігрантаў з названых рэгіёнаў у папярэднія гады, якія з зайздроснай чарговасцю накіроўваліся ў краіны Еўрасаюза праз межы розных дзяржаваў на захадзе, поўдні і паўднёва-усходзе Еўрасаюза? Якія сродкі і якім дзяржавам вылучаліся Еўрасаюзам на пераадоленне такіх праблем у нядаўнім мінулым? За чый кошт „ахоўваўся“ ад патокаў „нелегалаў“ спакой сумежных з нашай рэспублікай еўрапейскіх дзяржаў усе папярэднія гады і хто абавязаны сёння фінансаваць праблемы Еўрасаюза па пераадоленні патокаў нелегальных мігрантаў з тых жа рэгіёнаў, якія накіроўваюцца таксама ў краіны Еўрасаюза, толькі ўжо праз нашу краіну?»- сказаў Аляксандр Бачыла.
На думку сенатара, адказваючы на гэтыя пытанні, можна прыйсці да відавочных высноў аб тым, чыя логіка чаго варты і хто каму «павінен» у вырашэнні праблемы нелегальных мігрантаў.
Фота: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/senator-u-es-udivitelnaja-logika-otnositelno-prichin-i-putej-razreshenija-krizisa-s-bezhentsami-472159-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/bruzgi-1
[3] https://zviazda.by/be/tags/bezhancy
[4] https://zviazda.by/be/tags/tlc
[5] https://zviazda.by/be/tags/belaruska-polskaya-myazha