Мінэнерга Беларусі і Расіі ўзгаднілі планы мерапрыемстваў па рэалізацыі саюзных праграм, якія прадугледжваюць стварэнне агульных рынкаў газу і электраэнергіі. Аб гэтым у інтэрв’ю газеце «Рэспублiка» расказаў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч, паведамляе [1] БелТА.
Цяпер распрацоўваецца міждзяржаўны дагавор аб фарміраванні аб’яднанага рынку электраэнергіі. На ўзроўні профільных арганізацый адпрацоўваюцца рэжымы сумеснай работы, умовы ўзаемадзеяння для прадаўцоў і пакупнікоў электраэнергіі, пытанні развіцця інфраструктуры.
«Калі гаварыць аб газавай сферы, сумесна з расійскімі калегамі нам трэба вызначыць асноўныя прынцыпы функцыянавання аб’яднанага рынку і забяспечыць збліжэнне ўмоў работы для нашых прадпрыемстваў», — сказаў Віктар Каранкевіч.
Сумесная работа вядзецца таксама ў рамках саюзнай праграмы ў сферы атамнай энергетыкі. Зроблены першыя практычныя крокі па яе рэалізацыі — падпісана міжурадавае пагадненне паміж краінамі аб перавозцы ядзерных матэрыялаў.
Вядзецца падрыхтоўка праекта міжурадавага пагаднення аб абыходжанні з адпрацаваным ядзерным палівам Беларускай АЭС. Дакумент плануецца падрыхтаваць да падпісання да 1 ліпеня 2022 года.
Прэв’ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/minenergo-belarusi-i-rossii-soglasovali-plany-po-sozdaniju-obschih-rynkov-gaza-i-elektroenergii-472206-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/minenerga
[3] https://zviazda.by/be/tags/elektraenergiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/agulnyya-rynki-gazu