Дыетолаг і эндакрынолаг Ганна Канавалава параіла людзям з хваробамі сэрца выключыць з рацыёну прадукты, якія змяшчаюць вялікую колькасць насычаных тлушчаў, транстлушчаў і цукру, паведаміла [1] РИА Новости спецыяліст.
«У першую чаргу трэба адмовіцца ад тлустых сартоў мяса і птушкі, тлустых малочных прадуктаў, прадуктаў глыбокай перапрацоўкі. СААЗ рэкамендуе ўключаць у рацыён насычаныя тлушчы ў колькасці да 10% ад агульнай сутачнай каларыйнасці рацыёну, транстлушчы — да 1%», — адзначыла дыетолаг
Яна дадала, што неабходна сачыць і за колькасцю спажыванай солі (не больш за пяць грамаў за суткі). Прадукты з вялікай колькасц цукра таксама варта паменшыць да 5-10% ад сутачнай каларыйнасці. «Да іх адносіцца не толькі цукар, але і мёд, варэнне, джэмы, сіропы, канцэнтраваныя сокі», — сказала Канавалава.
Паводле яе слоў, людзям са слабым сэрцам трэба ўключаць у меню не менш як 500 грамаў агародніны і садавіны за дзень, суцэльназернавыя, малатлустыя малочныя прадукты, мяса і птушку, арэхі, насенне. Не менш як два-тры разы на тыдзень у рацыёне павінны быць рыба і морапрадукты.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://rsport.ria.ru/20211201/serdtse-1761564135.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/cukar
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdaroue
[4] https://zviazda.by/be/tags/ganna-kanavalava