Адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі з першым Прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым, паведамілі [1] ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік беларускай дзяржавы асабіста павіншаваў калегу з 30-годдзем з дня выбрання на вышэйшую дзяржаўную пасаду.
Аляксандр Лукашэнка і Нурсултан Назарбаеў абмеркавалі і актуальны дзелавы парадак дня двухбаковых адносін. У 2021 годзе адзначаецца станоўчая тэндэнцыя да росту ўзаемнага тавараабароту, які па выніках студзеня — верасня наблізіўся да $800 млн, дадаўшы амаль на трэць у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам. Чакаецца, што па выніках бягучага года двухбаковы тавараабарот дасягне ўзроўню 1 млрд.
У цэнтры ўвагі ў час тэлефоннай размовы таксама была работа на тэрыторыі Казахстана сямі буйных зборачных вытворчасцей беларускай тэхнікі і абсталявання: МТЗ, «Гомсельмаша», МАЗа, «Бабруйскаграмаша» і іншых машынабудаўнічых прадпрыемстваў. У цэлым асабліва адзначана неабходнасць далейшай інтэнсіфікацыі ўзаемадзеяння па ўсім спектры беларуска-казахстанскага супрацоўніцтва.
Аляксандр Лукашэнка і Нурсултан Назарбаеў абмеркавалі і графік сустрэч.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://president.gov.by/ru
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/nursultan-nazarbaeu
[4] https://zviazda.by/be/tags/telefonnaya-razmova-0