Украінскія вайскоўцы самі прапанавалі расейскім калегам у 2014 годзе выратаваць Крым ад уварвання NATO, і пра гэта далажылі Прэзідэнту Расеі Уладзіміру Пуціну. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка распавёў у інтэрв’ю генеральнаму дырэктару міжнароднага інфармацыйнага агенцтва «Россия сегодня» Дзмітрыю Кісялёву, перадае [1] БелТА.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Крым перайшоў да Расіі без супраціву ўкраінскіх вайскоўцаў, бо была дамоўленасць з расійскімі вайскоўцамі. «Яны (украінскія вайскоўцы. — Зв. БЕЛТА) выйшлі на расіян, гэта было не на самым высокім узроўні... Ваенны. Была размова (як звычайна... і завязалася размова, малайцы, вядома, украінцы), яны папярэдзілі расіян, што Крым будзе расійскім, калі мы не прымем пэўныя дзеянні. Ён не будзе і ўкраінскім. А чыім? Натаўскі. Тады НАТА было заточана на Крым. І пасля чарговай сустрэчы з расіянамі... Яны прапанавалі: вы там свайму скажыце прэзідэнту, што пытанне Крыма трэба вырашаць. Па маіх дадзеных, Прэзідэнту Расіі было дакладзена», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Прэв’ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-ukrainskie-voennye-sami-poprosili-rossiju-spasti-krym-v-2014-godu-472566-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/prezident
[3] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[4] https://zviazda.by/be/tags/ukraina
[5] https://zviazda.by/be/tags/nata