Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю генеральнаму дырэктару міжнароднага інфармацыйнага агенцтва «Россия сегодня» Дзмітрыю Кісялёву распавёў, як Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прапаноўваў экс-прэзідэнту Украіны Пятру Парашэнка аднавіць Данбас, перадае [1] БелТА.
«Я кажу (тое, што потым і Зяленскаму казаў): «Пятро, вайна ў цябе, вайна не ў мяне, не ў Пуціна — на тваёй зямлі. І трэба рабіць усё для таго, каб гэтую вайну спыніць. Людзі пакутуюць», — распавёў кіраўнік дзяржавы.
Паводле яго слоў, Уладзімір Пуцін прапаноўваў Парашэнку дапамогу ў аднаўленні Данбаса. «Пуцін мне прама пра гэта сказаў. Я гэта падкрэсліваў. І вы ведаеце, Парашэнка ўрэшце пагадзіўся. Але на працягу месяца ён пачаў усё рабіць наадварот. Чаму? Таму што хлопец знаходзіўся пад знешнім кіраваннем», — адзначыў Прэзідэнт.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-rasskazal-kak-putin-predlagal-poroshenko-vosstanovit-donbass-i-chem-eto-zakonchilos-472568-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/prezident
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzmitryy-kisyalyou
[4] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[5] https://zviazda.by/be/tags/intervyu
[6] https://zviazda.by/be/tags/ukraina