Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Лаоса Тханглуна Сісуліта з Днём абвяшчэння Рэспублікі, паведамілі [1] ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў зацікаўленасць Беларусі ў інтэнсіфікацыі адносін з Лаосам, у першую чаргу ў гандлёва-эканамічнай сферы.
«Пацвярджаю гатоўнасць да актыўнай сумеснай работы па рэалізацыі існуючых дамоўленасцей і далейшаму развіццю традыцыйна дружалюбных сувязей паміж нашымі народамі», — гаворыцца ў віншаванні.
Спасылкі
[1] https://president.gov.by/ru/events/pozdravlenie-prezidentu-laosa-thonglunu-sisulitu-s-dnem-provozglasheniya-respubliki
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/prezident-laosa
[4] https://zviazda.by/be/tags/thanglun-sisulit