Чарговы эвакуацыйны рэйс з Ірака вылецеў у Мінск, паведамляе [1] Telegram-канал Нацыянальнага аэрапорта Мінск.
«Boeing 747-400 авіякампаніі Iraqi Airways вылецеў з аэрапорта Багдада ў 8.23 і знаходзіцца на шляху ў Мінск», — гаворыцца ў паведамленні.
Прылёт у Нацыянальны аэрапорт чакаецца а 12.30. Вылет з Мінска ў Эрбіль запланаваны на 13.45.
Як паведамлялася раней, у Нацыянальным аэрапорце Мінск прыкладна 390 чалавек (сярод іх 53 дзіцяці) чакаюць вывазнога рэйса ў Ірак.
Спасылкі
[1] https://t.me/MinskNationalAirport/778
[2] https://zviazda.by/be/tags/evakuacyyny-reys
[3] https://zviazda.by/be/tags/irak
[4] https://zviazda.by/be/tags/nacyyanalny-aeraport-minsk