Амікрон-штам каранавіруса выклікае лёгкую форму захворвання ў людзей, якія прайшлі вакцынацыю ад COVID-19, аднак тым, хто не зрабіў прышчэпку, можа пагражаць шпіталізацыя. Аб гэтым сёння заявіў міністр аховы здароўя ПАР Джо Паахла на брыфінгу, які трансліраваўся на партале Міністэрства аховы здароўя ПАР, паведамляе [1] ТАСС.
«Амікрон-штам выклікае захворванне ў лёгкай форме ў асоб, якія прайшлі вакцынацыю, але павялічвае колькасць шпіталізаваных сярод непрышчэпленых», — адзначыў ён.
Паахла паведаміў, што ПАР знаходзіцца на парозе чацвёртай хвалі пандэміі каранавіруса. «За апошнія сем дзён колькасць выпадкаў захворвання COVID-19 рэзка вырасла. Пад’ём цяперашняй хвалі нашмат круцейшы, чым тры папярэднія», — падкрэсліў ён. Паводле яго слоў, эпіцэнтрам распаўсюджвання амікрон-штаму застаецца сталічная правінцыя Гаўтэнг, але інфекцыя распаўсюджваецца і ў іншых частках краіны.
«У нас ёсць пацверджаныя дадзеныя аб тым, што амікрон-штам лёгка перадаецца ад чалавека чалавеку. Усе тыя, хто яшчэ не зрабіў прышчэпку ад каранавіруса, павінны як мага хутчэй прайсці вакцынацыю, каб абараніць сябе ад яго», — заявіў Паахла.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://tass.ru/obschestvo/13100755
[2] https://zviazda.by/be/tags/par
[3] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[4] https://zviazda.by/be/tags/amikron-shtam