У Браслаўскім раёне да вясны адкрыецца сацыяльнае прадпрыемства — міні-паліграфія, дзе працоўныя месцы дадуць людзям з інваліднасцю. Аб гэтым паведаміла намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Вера Астапенка, перадае [1] БелТА.
Ініцыятыва «Сацыяльнае прадпрыемства IzBapRinT» рэалізуецца па праекце «Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», што фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН (ПРААН) у партнёрстве з Міністэрствам эканомікі Беларусі. Яна стартавала ў ліпені ў Браслаўскім раёне і праводзіцца раённай арганізацыяй Беларускага таварыства інвалідаў у цесным узаемадзеянні з тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (ТЦСАН). Адкрыццё прадпрыемства запланавана на канец лютага 2022 года.
Там будуць аказваць паліграфічныя паслугі, вырабляць блакноты, брашуры, календары, сувеніры. Таксама жыхары рэгіёна змогуць скарыстацца паслугамі лазернай рэзкі, 3D-друку або заламініраваць дакументы або іншую друкаваную прадукцыю. Для працы на прадпрыемстве набудуць інтэрактыўную дошку, ламінатар, тэрмапрэс, каляровы прынтэр, станок для лазернай рэзкі, ноўтбукі і іншую тэхніку, мэблю.
Зараз па праекце ў ТЦСАНе праходзяць працоўную адаптацыю 10 чалавек з інваліднасцю. Яны авалодаюць навыкамі паліграфіі, тэрмадруку, даведаюцца, як вырабляць і прадаваць рэкламную прадукцыю, у тым ліку праз Інтэрнэт. Жадаючыя змогуць працаўладкавацца ў міні-паліграфіі пасля яе адкрыцця.
Прэв’ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/mini-poligrafija-s-vakansijami-dlja-invalidov-otkroetsja-v-braslavskom-rajone-v-2022-godu-473034-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mini-paligrafiya
[3] https://zviazda.by/be/tags/braslauski-rayon
[4] https://zviazda.by/be/tags/vakansii
[5] https://zviazda.by/be/tags/invalidy