zviazda.by
Published on zviazda.by (https://zviazda.by)

Хатняя старонка > Футбалісты «Славіі» захавалі месца ў вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі

  • 05.12.2021 16:41

Футбалісты мазырскай «Славіі» захавалі за сабой месца ў вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі, адолеўшы па суме двух пераходных паядынкаў мінскі клуб «Крумкачы», паведамляе [1] БелТА.


Сёння на полі сталічнага САК «Алімпійскі» мазыране здолелі дабіцца нічыёй — 0:0. У першым пераходным матчы, які адбыўся 2 снежня ў Мазыры, «Славія» выйграла з вынікам 1:0. На 3-й кампенсаванай хвіліне матчу вароты мінчан пабіў ганскі нападаючы мазыран Фрэнсіс Нар.

У гэтым сезоне «Славія» заняла 14-е месца ў вышэйшай лізе, а «Крумкачы» фінішавалі на трэцяй пазіцыі ў першай лізе нацыянальнага першынства.

Прамыя пуцёўкі ў элітны дывізіён заваявалі дзве найлепшыя каманды першай лігі — дзяржынскі «Арсенал» і бабруйская «Белшына», якія заменяць «Смаргонь» і рэчыцкі «Спадарожнік».

Чэмпіёнам Беларусі другі год запар і трэці за ўвесь час стаў салігорскі «Шахцёр», срэбра ў барысаўскага БАТЭ, бронзавыя ўзнагароды заваявалі футбалісты мінскага «Дынама». Лепшым бамбардзірам 31-га чэмпіянату краіны аказаўся гамбійскі форвард «Шахцёра» Дэмба Дарба, які забіў 19 мячоў.

Прэв’ю: БелТА
Тэгі:
  • футбол [2]
  • «Славія» [3]
  • Спорт [4]
Падзяліцца:
Нашы партнёры:
Publishing House Star
Падпіска
© 1998—2022 Усе правы належаць рэдакцыі РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”.
Пры выкарыстанні публікацый сайта актыўная гіперспасылка на крыніцу і аўтара абавязкова.
  • Газета "Звязда"
  • Рэклама
  • Праекты
  • Архіў
  • Палітыка
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • У свеце
  • Культура
  • Калейдаскоп
  • Спорт
  • Нашы выданні
  • Кнігі
Яндекс.Метрика (function(m,e,t,r,i,k,a){m[i]=m[i]||function(){(m[i].a=m[i].a||[]).push(arguments)}; m[i].l=1*new Date();k=e.createElement(t),a=e.getElementsByTagName(t)[0],k.async=1,k.src=r,a.parentNode.insertBefore(k,a)}) (window, document, "script", "https://mc.yandex.ru/metrika/tag.js", "ym"); ym(37842935, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });
Создание информационного сайта Создание сайта webxayc.by
Обслуживание в
weba.

Спасылкі
[1] https://www.belta.by/sport/view/futbolisty-slavii-sohranili-mesto-v-vysshej-lige-chempionata-belarusi-473222-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/futbol
[3] https://zviazda.by/be/tags/slaviya-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/sport