Сама меней два чалавекі загінулі ў выніку стральбы ў МФЦ на поўдні Масквы, паведамляе [1] газета «Известия».
Паводле інфармацыі выдання, загінуўшыя — ахоўнік і супрацоўніца-аператар. Яшчэ тры чалавекі пацярпелі, сярод іх ёсць дзіця. Інфармацыю аб загінуўшых і пацярпелых пацвердзіў мэр Масквы Сяргей Сабянін. Ён таксама выказаў спачуванні родным і блізкім загінуўшых.
Мужчыну, які страляў, удалося затрымаць. Удакладняецца, што затрыманы адкрыў агонь праз канфлікт, звязаны з медыцынскай маскай. «Па папярэдняй інфармацыі, у выніку канфлікту, які ўзнік з-за просьбы ахоўніка надзець маску, наведвальнік дастаў зброю і пачаў страляць», — паведаміла крыніца ў праваахоўных органах.
Па факце здарэння ўзбуджана крымінальная справа.
Спасылкі
[1] https://iz.ru/1260810/2021-12-07/sotrudnika-mftc-zastrelili-na-iugo-vostoke-moskvy
[2] https://zviazda.by/be/tags/mfc
[3] https://zviazda.by/be/tags/kryminalnaya-sprava
[4] https://zviazda.by/be/tags/stralba